У 2019 года ў поўным аб’ёме выкананы дзяржаўны абаронны заказ, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі. Вынікі працы Дзяржкамваенпраму за мінулы падвялі на калегіі ведамства, якая прайшла 31 студзеня, паведамдяе БелаПан.
Ва Ўзброеныя сілы Беларусі летась паступіла каля 1100 адзінак найноўшых і адрамантаваных узораў узбраеньняў, ваеннай і спэцыяльнай тэхнікі, а таксама спэцыяльнай маёмасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наступствы закону аб адтэрміноўках — міграцыя і карупцыя». 7 цытатаў экспэртаў пра беларускае войскаУ іх ліку — мабільныя радыёрэлейныя станцыі і станцыі трапасфэрнай сувязі, тэлекамунікацыйнае абсталяваньне, эфэктыўныя сродкі процідзеяньня прымяненьню мультыкоптэраў масавай вытворчасьці, сучасныя прыцэльныя комплексы для сыстэм кіраваньня агнём узораў бранятанкавай тэхнікі, сродкі індывідуальнай абароны вайскоўцаў, лёгкабраняваная тэхніка, больш за 30 адзінак бронетэхнікі, якія прайшла капітальны рамонт і мадэрнізацыю, іншыя вырабы.
У рамках калегіі была разгорнута выстава новых распрацовак, на якой прадстаўлена больш за 160 узораў прадукцыі ваеннага і двайнога прызначэньня.
Сярод навінак — станцыі спадарожнікавай сувязі сямейства «Усход», бесьпілётныя авіяцыйныя комплексы «Квадро 1400», баявая машына РСЗА «Флейта» на базе бронеаўтамабілю «Асілак», комплекс радыёманіторынга і радыёлякацыі «Купал» і іншыя распрацоўкі.