Апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч не плянуе ўдзельнічаць у працэдуры выбару адзінага кандыдата ад апазыцыі, але падтрымлівае кандыдатуру Паўла Севярынца. Пра гэта ён паведаміў БелаПАН.
Статкевіч падкрэсьліў, што зьяўляецца кандыдатам у прэзыдэнты ад Беларускага нацыянальнага кангрэса.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апазыцыя прапанавала праймэрыз для выбараў адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах«Частка апазыцыі, якая змагаецца, яна ўжо вызначылася са сваім кандыдатам. Калі зарэгістраваная апазыцыя вызначыцца, і там будзе сапраўды годная кандыдатура, то мы знойдзем разуменьне. У нас будзе і каардынацыя, і супрацоўніцтва, і сумесная праца», — заявіў палітык.
Ён растлумачыў, што адзінай годнай кандыдатурай лічыць сустаршыню аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, назваўшы яго «правераным лідэрам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апазыцыя і прэзыдэнцкія выбары. Што лепш за праймэрыз?Прэзыдэнцкія выбары павінны адбыцца не пазьней за 30 жніўня 2020 года.