Анатоль Маркевіч сустрэўся з настаўнікамі, агледзеў памяшканьні школы і паразмаўляў з дырэктарам.
Пра візыт памочніка Лукашэнкі, інспэктара па Берасьцейскай вобласьці ў Амелянецкую сярэднюю школу Свабодзе паведаміў яе настаўнік Павал Кендысь. Паводле яго, прыезд высокага начальніка быў нечаканы, загадзя настаўнікаў ніхто не папярэджваў. Анатоль Маркевіч прыехаў у Амелянецкую школу без прадстаўнікоў мясцовага начальства, у тым ліку без кіраўніка аддзелу адукацыі Камянецкага раёну Віктара Грыцука.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фізрукі ўратуюць гэтую краіну!» Як настаўнік адзінай беларускамоўнай школы раёну не дае яе ціха закрыць«Анатоль Маркевіч агулам прабыў у школе каля чатырох гадзін, — сказаў Свабодзе Павал Кендысь. — Ён размаўляў з дырэктарам, з настаўнікамі. Абышоў памяшканьні школы, тэрыторыю. Калі размаўляў з намі, то адразу сказаў, што гутарка будзе адбывацца па-беларуску. Паколькі гэта беларуская школа, то і размаўляць тут трэба на беларускай мове. Агулам у мяне склалася ўражаньне, што ён застаўся задаволены тым, што пабачыў у нас».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «А ў краме беларуская мова? А на вуліцы?» Камянецкі чыноўнік тлумачыць, чаму трэба закрыць адзіную беларускую школу раёнуМясцовыя ўлады анансавалі магчымае закрыцьцё Амелянецкай школы восеньню 2019 году. Кіраўнік аддзелу адукацыі Камянецкага раёну Віктар Грыцук пазьбягае сустрэч з журналістамі. Супраціўляцца закрыцьцю школы спрабуе мясцовы настаўнік Павал Кендысь, які з дапамогай сябра разьмясьціў у інтэрнэце адпаведную пэтыцыю, а таксама зьвярнуўся зь лістом да абласных уладаў і ў Адміністрацыю кіраўніка краіны. На дадзены момант пэтыцыю падпісалі каля 3000 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзіную беларускамоўную школу Камянецкага раёну не закрыюць прынамсі ў 2020 годзе