Ад 10 да 12 статуэтак працы Сальвадора Далі выкрадзеныя ў ноч на чацьвер з галерэі ў Стакгольме. Пра гэта паведамляе швэдзкая газэта Aftonbladet.
Як мінімум двое злачынцаў праніклі ў галерэю ў цэнтры гораду, разьбіўшы акно каля ўваходу. Да прыезду паліцыі падазраваныя ўжо схаваліся. Кожная з выкрадзеных работ ацэньваецца ад 200 да 500 тысяч крон — гэта значыць, ад 21 да 52 тысяч дяляраў, распавёў ўладальнік галерэі Нацыянальнаму агенцтву навін Швэцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Дрэздэне на мільярд даляраў абрабавалі музэй
Выстава са статуэткамі павінна была зачыніцца ў суботу. Паліцыя вядзе пошук падазраваных.