Апоўначы, 30 студзеня, ва ўкраінскім горадзе Львоў невядомы чалавек падпаліў аўтамабіль, які належыць журналістцы Радыё Свабода Галіне Церашчук. Ніхто не пацярпеў.
Паводле сьведак, да машыны падышоў чалавек з закрытым тварам, паклаў пад шчоткі на лабавым шкле аўтамабіля пакеты, падпаліў іх і ўцёк.
Побач з падпаленым аўтамабілем знаходзіліся машыны, але агонь на іх не перакінуўся — пажарныя яго патушылі. Аўтамабіль зьнішчаны.
Журналістка зьвярнулася з заявай у паліцыю. Вядзецца сьледзтва, паліцыя вывучае розныя вэрсіі падпалу. Галіна Церашчук адхіляе бытавыя вэрсіі, якія маглі б стаць падставай для злачынства.