Падзеі 31 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
31 студзеня 1929 году нарадзіўся Анатоль Грыцкевіч, беларускі гісторык і грамадзкі дзяяч.
У гэты дзень нарадзіліся
1892 — беларускі паэт Алесь Гурло.
1935 — Кэндзабура Оэ, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
У памяці
1930 — памёр Бэнэдыкт Дыбоўскі, заоляг, прыродазнаўца, лекар, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1933 — Джон Галсуорсі, ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1932 год.
2005 — памёр Кастусь Рамановіч, удзельнік падпольнага Саюзу вызваленьня Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлягераў.
2013 — памёр Мікалай Амельяновіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, першы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.