Беларуса асудзілі за страляніну ў Польшчы ў 2017 годзе

Сьцяпан С.

Беларуса Сьцяпана С., які ў 2017 годзе страляў у польскім горадзе Гдыня, асудзілі на год турмы з адтэрміноўкай на тры гады, паведамляюць польскія СМІ.

Польскі суд прызнаў яго вінаватым у стварэньні непасрэднай небясьпекі страты жыцьця і здароўя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне вызвалілі без усялякіх умоваў». Беларус, які нібыта страляў у Гдыні, адказаў на пытаньні Свабоды

Здарэньне адбылося 14 лістапада 2017 у офісе агенцтва Reuters у Гдыні. Паводле вэрсіі сьледзтва, Сьцяпан С. хацеў паказаць сваю зброю калегу, але гэта выклікала паніку і падчас мітусьні адбыліся выпадковыя стрэлы. Ніводная асоба ў сувязі з гэтым здарэньнем не пацярпела і не была параненая.