Падзеі 30 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
30 студзеня 1922 году ў Менску быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), першая ў Беларусі вышэйшая шматгаліновая навукова-дасьледчая ўстанова. Тут працавалі Янка Купала, Аркадзь Смоліч і Ўсевалад Ігнатоўскі. У 1928 годзе Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук.
Таксама ў гэты дзень
1925 — заснавалі Бярэзінскі запаведнік.
1972 — ангельскія дэсантнікі застрэлілі 13 ірляндзкіх дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць брытанскага кіраваньня ў Паўночнай Ірляндыі. У 2010 годзе прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран папрасіў прабачэньня ад імя дзяржавы.
1975 — у Менску адкрыўся кінатэатар «Кастрычнік».
У гэты дзень нарадзіліся
1833 — Апалінар Гараўскі, беларускі пэйзажыст.
1882 — Франклін Дэлана Рузвэльт, 32 прэзыдэнт ЗША.
1895 — Кірыла Арлоўскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і падчас Другой усясьветнай вайны.
1921 — Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік.
1923 — Леанід Гайдай, савецкі кінарэжысэр.
1935 — Эрнст Ляўкоў, беларускі геоляг, краязнавец.
У памяці
1649 — падчас Ангельскай рэвалюцыі пакараны сьмерцю кароль Карл І Ст’юарт.
1948 — Махатма Гандзі, лідэр індыйскага нацыяналізму.
«Спачатку яны ігнаруюць цябе, пасьля сьмяюцца. Пасьля яны бʼюць цябе, пасьля ты перамагаеш».