У судах Партызанскага, Ленінскага і Цэнтральнага раёнаў Менску прызначаны працэсы супраць лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка, кіраўніка «Народнай грамады» Міколы Статкевіча і грамадзкага дзеяча Лявона Баршчэўскага.
Усіх іх вінавацяць у «парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 810 і 675 рублёў. У Віцебску працягнулі штрафаваць за пратэст супраць інтэграцыі20 студзеня Сіўчык і Статкевіч не зьявіліся на працэсы. У справе Статкевіча судзьдзя Аляксей Кісьляк абвясьціў перапынак да 27 студзеня для высьвятленьня месца знаходжаньня абвінавачанага. У справе Сіўчыка ў сувязі зь няяўкай падсуднага гэтаксама быў абвешчаны перапынак да 27 студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я працягваў справу свайго жыцьця: вітаў незалежнасьць». Як экс-амбасадар Садоўскі атрымаў штрафСіўчыка зьбіраліся судзіць за акцыю супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі 8 студзеня, сьведкі-амапаўцы казалі, што палітык «выкрыкваў лёзунгі».
Статкевіча хочуць судзіць за мітынг 20 сьнежня мінулага году, дзе ён «выкрыкваў „Жыве Беларусь“», як сьцьвярджалі сьведкі-міліцыянты.
Лявона Баршчэўскага судзяць у судзе Цэнтральнага раёна, у былым будынку Беларускага гуманітарнага ліцэя, адным з сузаснавальнікаў якога ён зьяўляецца, за прамовы супраць інтэграцыі падчас леташніх сьнежаньскіх акцый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтара славутага эсэ «Незалежнасьць — гэта...» Уладзімера Арлова аштрафавалі за мітынг у абарону незалежнасьціЦягам сьнежня і пачатку студзеня ў гарадах Беларусі ішлі суды за акцыі пратэсту. Агульная сума штрафаў перавысіла 100 тысяч рублёў, больш за дзясятак чалавек асуджаныя агулам на 240 сутак арышту.