У Турэччыне адбыўся землятрус. Дзясяткі загінулых, больш за тысячу пацярпелых

Магутны землятрус адбыўся позна вечарам 24 студзеня на ўсходзе Турэччыны.

Турэцкія службы паведамляюць пра 22 загінулых і больш як тысячу параненых.

Землятрус быў магутнасьцю 6,7 бала паводле шкалы Рыхтэра.

Ягоны эпіцэнтар месьціўся ў правінцыі Элязыг на глыбіні 10 кілямэтраў.

Агулам адбылося больш за 200 штуршкоў.

Уначы ў Элязыгу быў мароз −8 градусаў.


Гэтай жа ноччу адбыўся землятрус у Тыбэце. Магутнасьць — 5,5 бала.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Упершыню выпадкі заражэньня каранавірусам пацьвердзіла эўрапейская краіна