У Лёндане брытанскі прэм’ер-міністар Борыс Джонсан 24 студзеня падпісаў пагадненьне аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу. Ён назваў гэтую падзею «фантастычным момантам».
Раней 24 студзеня гэты дакумэнт падпісалі лідэры Эўразьвязу, пасьля чаго ён быў цягніком дастаўлены ў Лёндан.
Парлямэнт Вялікабрытаніі павінен правесьці канчатковае галасаваньне па пагадненьні аб выхадзе 29 студзеня. Як чакаецца, парлямэнт ратыфікуе гэтае пагадненьне. Эўрапарлямэнт таксама павінен ратыфікаваць гэты дакумэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каралева ўхваліла закон пра Брэксыт. Брытанія выйдзе з ЭЗ 31 студзеняЗгодна з пагадненьнем, Брытанія выйдзе з Эўразьвязу апоўначы 31 студзеня, пасьля чаго пачнецца пераходны пэрыяд, па меншай меры, да 31 сьнежня 2020 году, які дасьць бакам час на перамовы аб будучых узаемных адносінах.