Пэнтагон заявіў 24 студзеня, што ў 34 амэрыканскіх вайскоўцаў дыягнаставалі чэрапна-мазгавыя траўмы ад іранскага ракетнага ўдару па вайсковай базе Айн аль-Асад, і што палова з гэтых вайскоўцаў ужо вярнулася да вайсковых абавязкаў.
Пра гэта паведамляе Associated Press, спасылаючыся на прэсавага прадстаўніка Пэнтагону Джонатана Гофмана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран атакаваў ракетамі вайсковыя базы ЗША ў ІракуПершапачаткова прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яму сказалі, што ў выніку ўдару 8 студзеня ніводзін вайсковец не пацярпеў.
8 студзеня Іран нанёс ракетны ўдар па амэрыканскай вайсковай базе Айн аль-Асад у Іраку ў адказ на забойства генэрала Касэма Сулеймані. У выніку атакі ніхто не загінуў.