Вялікую Кітайскую сьцяну закрыюць для наведвальнікаў

Вялікая Кітайская сьцяна

Некаторыя ўчасткі Вялікай Кітайскай сьцяны паблізу Пэкіна, пачынаючы з суботы, 25 студзеня, будуць зачыненыя для наведнікаў.

Гэты крок, на думку кітайскіх уладаў, можа прадухіліць распаўсюджваньне новага каранавіруса. Ён перадаецца ад чалавека да чалавека і атакуе дыхальныя шляхі.

Паводле апошніх зьвестак, колькасьць загінулых ад новай інфэкцыі дасягнула 26. Яшчэ амаль 900 чалавек заражаныя, у тым ліку і мэдыкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя не пацьвердзіла наяўнасьці каранавіруса ў беларускі, якая вярнулася з Кітаю

Сытуацыя ўскладняецца ў сувязі з надыходзячым кітайскім Новым годам. Традыцыйна ў падчас сьвятаў многія жыхары Кітая ўдзельнічаюць у масавых мерапрыемствах і адпраўляюцца ў адпачынак у іншыя краіны.

Нягледзячы на хуткае распаўсюджваньне віруса, Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) адмовілася аб'яўляць надзвычайную сытуацыю.