Deutsche Bahn будзе кансультаваць кампанію «Укрзалізниця», якая валодае ўкраінскай чыгункай, але ня будзе браць яе пад сваё кіраваньне. Гэтак нямецкая кампанія пракамэнтавала словы ўкраінскага прэм’ер-міністра Аляксксея Ганчарука.
У адказ на запыт DW, 23 студзеня ў прэс-службе кампаніі заявілі: «DB Engineering & Consulting, кансалтынгавая фірма Deutsche Bahn, якая працуе па праектах інфраструктуры, мабільнасьці і транспарту, будзе кансультаваць і падтрымліваць "Укрзалізницу" ў прадпрымальніцкіх і тэхнічных пытаньнях». Папярэдняе пагадненьне пра гэта было падпісанае 22 студзеня ў Давосе, дзе праходзіць Сусьветны эканамічны форум.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сантэхнік з дыпляматычным пашпартам. У Давосе прадухілі апэрацыю расейскіх спэцслужбаўРаніцай 23 студзеня прэм’ер-міністар Украіны Аляксей Ганчарук на ўкраінскім сьняданку у рамках Міжнароднага эканамічнага форуму ў швайцарскім Давосе паведаміў: «Учора быў падпісаны мэмарандум з Deutsche Bahn. Так, мы хочам аддаць немцам на 10 гадоў ва ўпраўленьне чыгунку. Мы зьвязваем з гэтым вельмі важным рашэньнем ня толькі лёс інфраструктурнай адзінкі. Гэта экасыстэмнае рашэньне, якое павінна паказаць, што Ўкраіна беспрэцэдэнтна адкрытая», — сказаў Ганчарук.
22 студзеня прэмʼер тлумачыў, што нямецкія спэцыялісты рэфармуюць мэханізмы ўпраўленьня «Укрзалізниці». Пры гэтым Украіна цалкам захавае за сабой кантроль над прадпрыемствам.
«Укрзалізниця» зьяўляецца нацыянальным перавозчыкам грузаў і пасажыраў.