Дваіх грамадзян Беларусі 23 студзеня дэпартавалі з Турэччыны на радзіму, паведаміла ў Tвітэры Міністэрства ўнутраных спраў Турэччыны.
МУС Турэччыны падазрае іх у сувязі з тэрарыстычнымі арганізацыямі, беларусы названыя «баевікамі-тэрарыстамі».
Начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі палкоўнік Аляксей Бягун сказаў Свабодзе, што сумняецца, што высланыя людзі былі зьвязаныя з тэрарыстамі.
«Мы яшчэ правядзем праверку, але я сумняюся, што гэтыя людзі былі зьвязаныя з тэрарыстамі і з „Ісламскай дзяржавай“. Турэччына цяпер высылае ўсіх спрэс», — сказаў Аляксей Бягун.
Паводле яго, 24 студзеня МУС Беларусі праз прэс-сакратара зробіць афіцыйную заяву.
МЗС Беларусі пацьвердзіў Свабодзе, што двое грамадзян Беларусі сапраўды дэпартаваныя, ведамства аказвала судзеяньне ў ажыцьцяўленьні фармальных працэдур.
З 11 лістапада 2019 году Турэччына анансавала пачатак дэпартацыі баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў краіны іх паходжаньня. Пасьля гэтага, паводле МУС Турэччыны, з краіны ўжо выслалі 195 замежнікаў.