Супраць менскай айцішніцы Вольгі Малкінай пачалі адміністрацыйны працэс за парушэньне моўнага заканадаўства.
Летась у сьнежні тэсьціроўшчыца Малкіна ў фэйсбуку напісала пра беларускую мову наступнае:
«Я ведаю 4 [мовы], акрамя моў праграмаваньня. Натуральна брыдкую белмову і не разглядала для вывучэньня. Наўмысна. Сваю бы*ламову самі вучыце».
Каб прыцягнуць да адказнасьці Малкіну, у Менгарвыканкам напісалі Ігар Случак, Глеб Сандрас і яшчэ каля трох чалавек.
Дзяўчына тлумачыла «Нашай ніве» сваё нежаданьне вучыць беларускую сваёй псыхасаматыкай і тым, што беларуская мова ёй непрыемная і адштурхоўваючая.
Яна казала, што заяву супраць яе ў міліцыі ня прымуць, бо ня маюць доказаў.