Гады кіраваньня Іслама Карымава ва Ўзбэкістане былі «часам страху», таму сярод дэпутатаў заахвочвалася маўчаньне. Пра гэта, выступаючы перад прадстаўнікамі Заканадаўчай палаты парлямэнту краіны і ня згадваючы імя свайго папярэдніка, заявіў прэзыдэнт краіны Шаўкат Мірзіёеў, паведамляе агенцтва «Фергана».
«Я быў дэпутатам амаль 15 гадоў. Але ў наш час часы былі іншыя. Чым цішэйшы ты быў, тым лепш… Мы жылі ў часы страху», — сказаў Мірзіёеў.
Мірзіёеў заклікаў дэпутатаў больш актыўна ўдзельнічаць у правядзеньні рэформаў, быць сьмелымі і рашучымі, не дапускаць прыняцьця законаў, якія ня будуць служыць інтарэсам народу, адзначае агенцтва. Каб павысіць аўтарытэт дэпутатаў, Мірзіёеў прапанаваў заканадаўча абавязаць міністраў і кіраўнікоў ведамстваў асабіста адказваць на дэпутацкія запыты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Той, каго нельга называць. Чаму ў новым Узбэкістане амаль не гавораць пра Іслама КарымаваМірзіёёў быў дэпутатам узбэцкага парлямэнту ў 1990-2004 гг. Іслам Карымаў кіраваў Узбэкістанам як прэзыдэнт у 1990-2016 гг.