У Барысаве мужчына трапіў у яму каля шматпавярховіка і памёр

Цела 55-гадовага мужчыны знайшлі 20 студзеня ў Барысаве каля шматпавярховіка на вуліцы Гагарына. Мужчына разам з роварам праваліўся ў выкапаную тут 2-мэтровую яму.

Яму выкапалі для правядзеньня рамонту каналізацыйных труб. Сьледчы камітэт распачаў праверку, прызначылі судова-мэдычную экспэртызу. Апытваюць супрацоўнікаў камунальнай арганізацыі, якая выконвала рамонтныя працы.