20 студзеня міліцыя затрымала кіраўніка «Маладога Фронту» Дзяніса Урбановіча і ягонага брата Максіма каля офіса праваабарончага цэнтру «Вясна», паведаміў у фэйсбуку Павал Севярынец.
Як расказалі Свабодзе ў «Вясьне», браты Ўрбановічы пасьпелі паведаміць праваабаронцам, што іх затрымліваюць, патрабуюць вывернуць заплечнікі. Прычына затрыманьня праваабаронцам невядомая.
Пазьней Павал Севярынец паведаміў, што Ўрбановічаў 10 хвілінаў даглядалі міліцыянты, казалі, што шукаюць злачынцаў, прасілі паказаць заплечнікі, але пасьля агляду адпусьцілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маладафронтаўца затрымалі за чырвоныя рукі помніка Пушкіну. Хто такі Піліп ШаўроўРаніцай 20 сьнежня стала вядома пра затрыманьне 19 студзеня актывіста «Маладога Фронту» Піліпа Шаўрова ў ягонай кватэры ў Менску.
Як паведаміў Свабодзе Дзяніс Урбановіч, Шаўрова вінавацяць у палітычных графіці і нанясеньні шкоды помніку Аляксандру Пушкіну ў Менску 17 студзеня, завялі справу паводле 339-га артыкулу Крымінальнага кодэксу Беларусі.