Больш за 450 чалавек атрымалі раненьні за два дні пратэстаў у Бэйруце

Антыўрадавы пратэст у Бэйруце, 18 студзеня 2020

Больш за 450 чалавек атрымалі раненьні падчас антыўрадавых пратэстаў у Бэйруце 18 і 19 студзеня, паведамляе AFP, спасылаючыся на мясцовых мэдыкаў.

Паліцыя ўжыла супраць пратэстоўцаў вадамёты, гумовыя кулі і сьлезацечны газ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лібане моладзь выйшла на масавыя акцыі супраць развалу эканомікі

Антыўрадавыя пратэсты ў Лібане трываюць зь сярэдзіны кастрычніка. Жыхары Лібану абвінавачваюць палітычную клясу краіны ў карупцыі і курсе на развал эканомікі. Падобных масавых грамадзянскіх акцый не было ў Лібане з часу грамадзянскай вайны 1975–1990 гадоў.