Кампанія Ілона Маска SpaceX 19 студзеня выпрабавала мадэль карабля Crew Dragon з трыма манэкенамі на борце.
Пасьпяхова праведзены экспэрымэнт з заплянаванай «аварыяй» ракеты-носьбіта ёсьць заключным этапам выпрабаваньняў карабля Crew Dragon, пасля якога ён павінен атрымаць дазвол на палёты з экіпажамі.
Выпрабавальны палёт правяраў надзейнасьць сыстэмы эвакуацыі астранаўтаў пры аварыі на пачатковай траекторыі вываду апарату на арбіту. Разгонныя блёкі ракеты адключыліся на вышыні 19 кілямэтраў над Атлантычным акіянам — праз паўтары хвіліны пасьля старту. У гэты момант капсула з манэкенамі аддзялілася ад носьбіта і пачала спуск. Раскрыліся чатыры парашуты, каб забясьпечыць мяккае прывадненьня карабля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прататып ракеты Ілона Маска для палётаў на Марс выбухнуў падчас выпрабаваньняў«Мы лічым, што першы пілятаваны палёт ажыцьцявіцца ў другім квартале [2020]», — паведаміў Ілон Маск на прэс-канфэрэнцыі пасьля пасьпяховага выпрабаваньня сыстэмы аварыйнага выратаваньня ракеты Crew Dragon.
У адрозьненьне ад папярэдніх палётаў, калі разгонныя блёкі вярталіся на зямлю для паўторнага выкарыстаньня, у гэтым выпрабаваньні іх вяртаньне не прадугледжвалася.