«Традыцыйнай сям’і гомасэксуальная ніякім чынам не нашкодзіць»
Your browser doesn’t support HTML5
«Мама, тата і я — шчасьлівая сямʼя». Ці гэта адзіная слушная форма сямʼі ў 21 стагодзьдзі? Як мяняецца ў сучасным грамадзтве інстытут сямʼі? Як мяняюцца сямейныя ролі і самі мэты стварэньня сямʼі? Ці гатовае беларускае грамадзтва прызнаваць, што нармальнымі і шчасьлівымі могуць быць ня толькі традыцыйныя семʼі? І ці апраўданыя асьцярогі клірыкаў і прыхільнікаў традыцыйных каштоўнасьцяў, якія лічаць, што трэба бараніць традыцыйную сямʼю? Абмяркоўваюць сямейныя псыхолягі Алена Ермакова, Вольга Андрэева і Юлія Макоўская.