У міліцыі расказалі, як змагаюцца з пэдафіламі і які маштаб прастытуцыі ў Беларусі.
Кіраўнік галоўнага ўпраўленьня наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі МУС Генадзь Казакевіч у эфіры АНТ паведаміў, што летась выявілі 487 выпадкаў пэдафіліі.
У міліцыі стварылі падразьдзяленьне інтэрнэт-выведкі, якая адсочвае такіх людзей, паведаміў Казакевіч.
«Мы стварылі падразьдзяленьне інтэрнэт-выведкі, якая дастаткова эфектыўна выяўляе і гандляроў наркотыкамі, і патэнцыйных пэдафілаў», — сказаў Казакевіч.
Ён паведаміў, што спэцыяльная праграма адсочвае па ip-адрасе людзей, якія цікавяцца сэксуальным кантэнтам з удзелам непаўналетніх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе непаўналетнія, якія сядзяць за наркотыкі, падпадуць пад амністыю», — Міністэрства ўнутраных спраўТаксама Генадзь Казакевіч расказаў, што ў Беларусі 2500–3000 чалавек абодвух палоў займаюцца прастытуцыяй. Ён дадаў, што летась за гэта да адказнасьці прыцягнулі каля 100 мужчын, і гэты паказьнік расьце.
«Гэта не традыцыйныя альфонсы. Гэта гей-прастытуцыя — мужчыны, якія аказваюць сэксуальныя паслугі мужчынам», — удакладніў Казакевіч.
Узрост такіх асобаў, паводле яго, ад 16 да 50 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Баранавічах выбухнуў невядомы прадмет, мужчыну адарвала дзьве нагі