Украіна зьнізіла ўзрост прызыву ў войска

Ілюстрацыйнае фота. Украінскія вайскоўцы падчас параду на Дзень незалежнасьці Ўкраіны, 2014 год

Украіна зьнізіла ўзрост для прызыву на тэрміновую вайсковую службу з 20 да 18 гадоў. Пра гэта гаворыцца ва ўказе, які падпісаў 16 студзеня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Згодна з указам, прызываць будуць маладых людзей ва ўзросьце ад 18 да 27 гадоў і якія ня маюць адтэрміновак.

З 2015 году ва ўкраінскую армію прызывалі з 20 гадоў. Вяртаньне прызыву з 18 гадоў у 2019 годзе ініцыявала ўкраінскае Ўпраўленьне пэрсаналу штабу Камандаваньня сухапутных войскаў, іх падтрымаў Генштаб Украіны.

Прызыўны ўзрост у Беларусі — з 18 да 27 год.