Нацыянальны аэрапорт Менск за 2019 год павялічыў перавозку пасажыраў да 5,1 мільёна чалавек (+12,5%). Прыблізна столькі ж — больш за 5 мільёнаў пасажыраў — перавёз летась міжнародны аэрапорт Вільні, піша Officelife.media.
Самым інтэнсіўным месяцам для менскага аэрапорту быў жнівень, тады праз аэрапорт прайшло 592 624 пасажыраў.
Акрамя Віленскага аэрапорту рэкорд у 2019 годзе паставіў і аэрапорт Коўна, які абслужыў 1,16 мільёна пасажыраў.