Уладзімір Пуцін 15 студзеня стварыў рабочую групу, якая будзе распрацоўваць папраўкі для расейскай Канстытуцыі.
У склад рабочай групы ўключылі 75 чалавек, гэта расейскія палітыкі, грамадзкія дзеячы і навукоўцы. Сярод іх:
- 11 правазнаўцаў;
- пісьменьнік Захар Прылепін, які ваяваў на баку сэпаратыстаў на Данбасе;
- сэнатар Андрэй Клішас, суаўтар закону пра «сувэрэнны інтэрнэт»;
- рэжысэр Карэн Шахназараў;
- легкаатлетка Алена Ісінбаева;
- атаман Усерасейскага казацкага таварыства Мікалай Далуда;
- старшыня грамадзкай арганізацыі «Фэдэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расеі» Сяргей Кандыбовіч.
15 студзеня ў пасланьні Фэдэральнаму сходу Пуцін паведаміў, што ў Расеі будзе мяняцца Канстытуцыя. У новым варыянце паўнамоцтвы прэзыдэнта зьмяншаюцца, а ўзрасьце палітычная вага Дзяржаўнай Рады і Фэдэральнага Сходу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Расеі падаў у адстаўкуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці добра, што «Пуцін ад нас адвязаўся» і чаму гэта засмуціла Фядуту?