15 студзеня, у сярэдзіне каляндарнай зімы, на 23 мэтэастанцыях зафіксавалі рэкордна цёплыя тэмпэратуры, паведамляе БелаПАН.
Рэкорды абнавіліся ва ўсіх абласьцях, апроч Гомельскай. Пры гэтым у Віцебскай вобласьці новыя экстрэмумы зафіксавалі ўсюды, апроч Воршы, дзе паўтарыўся ранейшы рэкорд.
З абласных цэнтраў рэкордныя тэмпэратуры зафіксавалі ў Берасьці, Віцебску, Горадні і Магілёве.
- Берасьце — +8,1
- Ваўкавыск — +7,6
- Пінск — +7,2
- Дарагічын — +7,2
- Полацак — +7,1
- Горадня — +7
- Віцебск — +5,7
- Магілёў — +5
У Менску было «ўсяго» +4,4, рэкорд застаўся за 2007 годам, калі фіксавалі +4,7.
Гэта ўжо другі дзень з тэмпэратурнымі рэкордамі ад пачатку году. Трэцяга студзеня абнавілі экстрэмумы Менск і Барысаў (+6,5).
У леташнім сьнежні рэкорды цеплыні фіксаваліся 11 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі дэпутат патлумачыў цёплую зіму кліматычнай зброяй ЗША ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 4 месяцы лета, 93 мільёны даляраў стратаў. Як на Беларусь уплывае зьмена клімату