Выданьне The New York Times апублікавала відэа, на якім, як мяркуецца, дзьве іранскія ракеты трапляюць ва ўкраінскі «Боінг».
На кадрах бачныя два меркаваныя запускі з розьніцай у 30 сэкунд і падпалены аб’ект, які, як сьцьвярджае выданьне, ёсьць ляйнэрам Міжнародных авіяліній Украіны.
Самалёт не разбурыўся ў паветры, але загарэўся і страціў здольнасьць кіраваньня. На зямлю ён упаў празь некалькі хвілін.
Дата на відэа — 17.10.2019 — не супадае з датай катастрофы. Журналісты The New York Times мяркуюць, што гэта зьвязана з выкарыстаньнем у Іране пэрсыдзкага, а не грыгарыянскага календара.
Відэа зьнялі камэрай на даху аднаго з дамоў у пасёлку за некалькі кіламэтраў ад базы Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі, сілы супрацьпаветранай абароны якога, як прызналі іранскія ўлады, зьбілі самалёт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іраку зноў нанесьлі ракетны ўдар па вайсковай базе ЗШАТэгеран сьцьвярджае, што ляйнэр быў зьбіты праз памылку, вайскоўцы пераблыталі яго з крылатай ракетай у чаканьні магчымых удараў ЗША пасьля таго, як у ноч на 8 студзеня Іран абстраляў амэрыканскія вайсковыя базы ў Іраку ў адказ на забойства іранскага генэрала Касэма Сулеймані.
Ракеты былі выпушчаныя з зэнітна-ракетнага комплексу «Тор» расейскай вытворчасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране трываюць пратэсты. Апазыцыя кажа, што ўлада страляе ў дэманстрантаўПасажырскі «Боінг-737» Міжнародных авіяліній Украіны разьбіўся 8 студзеня пры вылеце з аэрапорта Тэгерану. На борце знаходзіліся 167 пасажыраў і 9 чалавек экіпажу. Усе яны загінулі.