Падзеі 20 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
20 студзеня 1892 году нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца, палітычны дзяяч. У 1937 годзе Тарашкевіча арыштавалі паводле абвінавачаньня ў справе так званага «Беларускага нацыянальнага цэнтру». У 1938 годзе Тарашкевіча прыгаварылі да расстрэлу.
Таксама ў гэты дзень
1919 — адкрыты Беларускі абласны музэй (з 1923 году — Беларускі дзяржаўны музэй)
1960 — была скасаваная Маладэчанская вобласьць і ўсталяваны той падзел на вобласьці, што існуе да сёньня.
Беласток ня быў прыярытэтам, у 1945-м палякі хацелі атрымаць Горадню
1990 — савецкія войскі штурмавалі сталіцу Азэрбайджану Баку (Чорны студзень). У выніку дзеяньняў савецкай арміі загінула больш за 200 чалавек.
Як савецкія войскі штурмавалі Баку
2001 — адбылася інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Джорджа Ўокера Буша.
2009 — адбылася інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
2017 — адбылася інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
У гэты дзень нарадзіліся
1886 — Фабіян Акінчыц, беларускі палітычны дзяяч, юрыст і выдавец.
1892 — Рыгор Шырма, кіраўнік Беларускай акадэмічнай харавой капэлы і зьбіральнік беларускай народнай песьні.
1907 — Iван Лушчыцкi, беларускі філёзаф.
1913 — Ларыса Алексютовіч, беларуская танцорка і балетмайстар.
1920 — Фэдэрыка Фэліні, італьянскі сцэнарыст і рэжысэр.
1961 — Сяргей Тарасаў, беларускі археоляг.
У памяці
1922 — памёр Еўдакім Раманаў, беларускі археоляг і этнограф.
2005 — памёр Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст і палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода.