Расейскі дэпутат патлумачыў цёплую зіму кліматычнай зброяй ЗША

Дэпутат Дзярждумы Аляксей Жураўлёў у адміністрацыі так званай "Данецкай Народнай Рэспублікі", Чэрвень 2014 года

Дэпутат Дзяржаўнай думы Расем, чалец камітэта па міжнародных справах Аляксей Жураўлёў заявіў, што анамальна цёплая зіма, якая ўсталявалася на большай частцы тэрыторыі Расеі, зьяўляецца наступствам распрацовак Злучанымі Штатамі Амэрыкі кліматычнай зброі.

У інтэрвію радыёстанцыі «Гаворыць Масква» Жураўлёў назваў ўмовы зьмены невыпадковымі. Паводле яго слоў, пад выглядам навуковых дасьледаваньняў ЗША зламысна ўплываюць на клімат.

На працягу інтэрвію дэпутат спачатку сказаў, што ўжываньне амэрыканцамі кліматычнага зброі «нельга выключаць», але затым выказаў упэўненасьць у гэтым.

57-гадовы Аляксей Жураўлёў быў абраны дэпутатам Дзярждумы ў 2011 годзе. У ліку яго заканадаўчых ініцыятыў — законапраекты аб пазбаўленьні бацькоўскіх правоў геяў і лесьбіянак, аб пазбаўленьні дзяцей мігрантаў, якія ня могуць даказаць, што плацяць падаткі, права на бясплатную сярэднюю адукацыю, і аб увядзеньні пажыцьцёвага «падатку на войска» для ўхілістаў.

Таксама Жураўлёў прапаноўваў увесьці маркіроўку тавараў кампаній, якія супрацоўнічалі з фашысцкімі рэжымамі Нямеччыны і Італіі.