На чэмпіянаце Эўропы па гандболе, які праходзіць у Аўстрыі, Нарвэгіі і Швэцыі, зборная Беларусі перамагла Чарнагорыю зь лікам 36:27 і выйшла з групы ў наступны этап спаборніцтва.
Далей каманды будуць разьбітыя на дзьве шасьцёркі. Матчы пройдуць з 16 па 22 студзеня. Акрамя выхаду ў паўфінал чэмпіянату, каманды будуць змагацца за месца на турніры, дзе вызначацца ўдзельнікі сёлетняй Алімпіяды ў Токіё.