У Грушаўцы камунальнікі зьнялі з дрэваў шалікі, якія навязалі мясцовыя жыхары. Фота

Зьнятыя шалікі

Раніцай 13 сьнежня з дрэваў у Грушаўскім сквэры зьніклі шалікі, якія напярэдадні навязалі мясцовыя жыхары. Як стала вядома Свабодзе, іх зьнялі супрацоўнікі камунальных службаў.

Частку дрэваў Грушаўскага сквэру могуць высекчы. На гэтым месцы забудоўшчыку «Датч Стар» улады далі дазвол дабудаваць да жылога комплексу «Гранд Хаўз» яшчэ чатыры пад’езды.

У Грушаўскім сквэры

Мясцовыя жыхары супраць і лічаць, што высяканьне дрэваў у Грушаўскім сквэры груба парушае дзейны праект дэталёвага плянаваньня, захаваньне якога абавязковае паводле закону «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці», а таксама закон «Аб расьлінным сьвеце».

12 студзеня мясцовыя жыхары выйшлі ў сквэр і абвязалі дрэвы шалікамі, заклікаючы беражліва ставіцца да прыроды.

Жыхары Грушаўкі абвязалі дрэвы шалікамі супраць забудовы сквэру. Фотарэпартаж