Заўзятары хакейнага клюбу «Дынама-Менск» вывесілі 12 студзеня на матчы з маскоўскім «Спартаком» банэр, адрасаваны кіраўніцтву клюбу, піша Tut.by.
Што здарылася?
Гендырэктар менскага «Дынама» і трэнэр хакейнай каманды кіраўніка Беларусі Дзьмітры Баскаў на пачатку студзеня расказаў, што ў канцы кожнай трэніроўкі Лукашэнка падпісвае хакеістам шакалядкі.
«Мы, можна сказаць, ваюем за гэтыя шакалядкі», — сказаў Баскаў.
Як адказалі заўзятары?
На расьцяжцы заўзятары напісалі «Раней ваявалі за сэрцы, а цяпер за шакалядкі». Пасьля слова «сэрцы» заўзятары напісалі № 29, пад якім гуляў беларускі хакеіст Уладзімер Цыплакоў, што памёр летась у сьнежні. Падчас матчу над лядовай пляцоўкай «Менск-Арэны» паднялі яго джэрсі.