У Тайляндзе прайшоў «Забег супраць дыктатуры»

У Тайляндзе прайшла найбуйнейшая за апошнія гады акцыя пратэсту. Яна была арганізавана ў фармаце забегу, які атрымаў назву «Забег супраць дыктатуры».

Як паведамляе Reuters, у Бангкоку на яго выйшлі амаль 13 тысяч чалавек. Яны выкрыквалі лёзунгі ў падтрымку дэмакратыі і заклікалі сысьці ў адстаўку 65-гадовага генэрала Праюта Чан-Оча, які ўзначаліў Тайлянд пасьля перавароту ў 2014 годзе.

Пасьля выбараў у 2019 годзе Прают узначаліў кааліцыйны ўрад. Аднак апазыцыя сьцьвярджае, што выбары ў парлямэнт суправаджаліся масавымі парушэньнямі, уключаючы куплю галасоў і фальсыфікацыі.

12-га студзеня адначасова з акцыяй супраць Праюта ў Бангкоку прайшоў аналягічны забег у яго падтрымку. Паводле СМІ, у ім прыняла ўдзел прыблізна такая ж колькасьць людзей, як і ў забегу пратэсту.