Нацыянальнай рада па бясьпецы на транспарце ЗША прыняла запрашэньне Ірану ўдзельнічаць у расьсьледаваньні крушэньня ўкраінскага «Боінга» над Тэгеранам 8 студзеня.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, адзначаючы, што Рада ўжо вызначыла аднаго прадстаўніка для ўдзелу ў расьсьледаваньні. Агенцтва дадае, аднак, што пакуль няясна, ці пры дзейных амэрыканскіх санкцыях гэты прадстаўнік зможа паехаць у Іран і ўзяць удзел у сьледзтве.
Reuters таксама паведаміла, што ў расьсьледаваньні прычынаў крушэньня ўкраінскага авіяляйнэра возьмуць удзел яшчэ прадстаўнікі Канады і Францыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі назваў вэрсію аб ракеце «непацьверджанай» і папрасіў кіраўнікоў ЗША і Канады падзяліцца інфармацыяйУ Іране ўжо працуюць спэцыялісты з Украіны. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што вэрсія аб пападаньні ракеты ў самалёт не выключаецца, але пакуль не зьяўляецца пацьверджанай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Канады Трудо: Украінскі самалёт зьбіла іранская ракета