Зацьменьне Месяца 10 сьнежня будзе відаць у Беларусі

Самае доўгае зацьменьне месяца ў ліпені 2018 году, фота з Ракаву

10 студзеня жыхары Беларусі змогуць назіраць паўценявое месячнае зацьменьне. Знаходзячыся ў фазе поўні, Месяц увечары 10 студзеня перасячэ зямны паўцень, піша Astrobel.

Гэтую астранамічную зьяву можна будзе назіраць зь любой часткі Беларусі, а таксама з усёй тэрыторыі Расеі, Эўропы, Азіі, з усходняй Афрыкі, з заходняй часткі Аўстраліі.

Месяц не схаваецца ў зямны цень, а толькі пройдзе практычна цалкам празь зямны паўцень, крыху зацяняючы адзін са сваіх краёў. Максымальны працэнт заходу Месяца ў зямны паўцень складзе 89%, гэта значыць, што можна будзе разгледзець пацямненьне краю месячнага дыска як з дапамогай тэлескопаў і бінокляў, так і няўзброеным вокам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найдаўжэйшае зацьменьне Месяца з розных месцаў плянэты. ВІДЭА

Агульная працягласьць зацьменьня ад моманту ўваходжаньня Месяца ў паўцень Зямлі і яго выхаду будзе складаць 4 гадзіны 4 хвіліны.

Храналёгія зацьменьня 10 студзеня ў Беларусі (па менскім часе):

  • 16.41 — узыход Месяца
  • 10 студзеня 17.09 — захад Сонца
  • 10 студзеня 20.08 — пачатак паўценявога зацьменьня Месяца
  • 22.10 — момант максымуму паўценявога месячнага зацьменьня (Месяц будзе найбольш блізка знаходзіцца да цэнтру зямнога ценю)
  • 00.12 — заканчэньне паўценявога месячнага зацьменьня 11 студзеня.