Польскія мытнікі на польска-беларускім памежных пераходзе ў Карошчыне выявілі нелегальны вываз зь Беларусі больш як 430 тысяч скрыняў з цыгарэтамі, на якіх былі беларускія акцызныя маркі.
Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства фінансаў Польшчы, дадаючы, што цягачом з паўпрычэпам, дзе знаходзіўся кантрабандны груз, кіраваў грамадзянін Польшчы.
Кошт кантрабанды мытнікі ацанілі на больш як 1,5 мільёна даляраў.
Супраць кіроўцы, які не прызнаў сябе вінаватым, распачатая крымінальная справа.