Падзеі 9 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
9 студзеня 1996 году распачаў працу Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня. Ён быў абраны ў 1995 годзе і лічыцца апошнім дэмакратычным парлямэнтам Беларусі. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету былі спыненыя 27 лістапада 1996 году пасьля таго, як кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны Закон.
Таксама ў гэты дзень
1769 ― на загад Кацярыны ІІ у Расеі ўведзеныя першыя папяровыя грошы – асыгнацыі.
1905 – у Санкт-Пецярбургу царскія войскі расстралялі мірнае шэсьце рабочых. Гэта стала падставай для пачатку першай рэвалюцыі ў Расеі.
1951 ― быў адчынены будынак штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
1993 ― каталікам быў вернуты будынак менскага Архікатэдральнага касьцёлу ў Менску.
У гэты дзень нарадзіліся
1890 ― Карэл Чапек, чэскі пісьменьнік.
1902 ― Антон Жэбрак, беларускі генэтык, прэзыдэнт АН БССР.
1906 — Андрэй Александровіч, беларускі дзіцячы пісьменьнік, крытык.
1908 ― Сымона дэ Бавуар, француская пісьменьніца, філёзаф, ідэоляг фэмінісцкага руху.
1953 ― Уладзімір Солтан, беларускі кампазытар.
У памяці
1921 ― памёр Павал Чайка, беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.
1966 — у Менску быў забіты беларускі пісьменьнік Ігар Хадановіч.
2009 ― памёр Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнавец.