Прэзыдэнтка Эстоніі Керсьці Кальюлайд не прыняла ў падарунак ад расейскай амбасады бутэльку пеністага віна, вырабленага ў анэксаваным Крыме. Пра гэта паведамляе эстонскае выданьне Eesti Ekspress.
Паводле выданьня, амбасада Расеі адправіла да 50-годзьдзя Кальюлайд букет кветак, шакаляд і віно. Паведамляецца, што канцылярыя эстонскай прэзыдэнткі адправіла бутэльку назад у расейскую дыпляматычную місію.
Амбасада Расеі паведамленьне не пракамэнтавала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнтка Эстоніі пра Беларусь у Эўразьвязе: «Гэта магчыма, калі паглядзець у далейшую будучыню»