На тэрыторыю раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей, не кантраляваных Кіевам, 29 сьнежня ў межах абмену палоннымі быў перададзены грамадзянін Беларусі Алег Шабалін, асуджаны ва Ўкраіне ў 2017 годзе на пяць гадоў пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на тры гады за ўдзел у масавых беспарадках у Адэсе 2 траўня 2014 году.
Цяпер беларус называецца іначай — ён ажаніўся з грамадзянкай Украіны і перайшоў на ейнае прозьвішча Ткачук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус за ўдзел ў масавых беспарадках у Адэсе пакараны ўмоўным тэрмінам29 сьнежня адбыўся абмен зьняволенымі асобамі паміж Кіевам і Данбасам. Сэпаратысты вызвалілі 76 чалавек, Украіна адправіла на непадкантрольную тэрыторыю 124 зьняволеных. Пры гэтым Кіеў настойвае, што сэпаратысты ўтрымліваюць яшчэ каля 300 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Завяршыўся абмен палоннымі паміж Украінай і прарасейскімі сэпаратыстамі. ФОТАПаводле інфармацыі сайту «Міратворац», украінскім сэпаратыстам перадалі 13 грамадзян Расеі, 2 грамадзян Беларусі, аднаго грамадзянін Бразыліі, іншыя — грамадзяне Ўкраіны.
Раней стала вядома, што на тэрыторыю акупаванага Данбасу ў абмен на ўкраінскіх палонных перадалі беларуса Дзьмітрыя Новікавага, затрыманага 10 жніўня 2018 году за ўдзел у баявых дзеяньнях на баку так званай «Данецкай народнай рэспублікі». Суд тэрмінова вызваліў яго з-пад варты 26 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзяніна Беларусі перадалі ў «ДНР» падчас абмену палоннымі