Былы дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан заявіў у панядзелак, што гатовы выступіць з паказаньнямі на слуханьнях пра імпічмэнт прэзыдэнта Дональда Трампа. Агенцтва Reuters называе гэтую заяву нечаканай і здольнай ускладніць дыскусіі вакол імпічмэнту.
«Калі Сэнат выкліча мяне для дачы паказаньняў, я гатовы іх даць», — сказаў Болтан у падрыхтаванай заяве. Ён адмовіўся даць дадатковыя камэнтары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Імпічмэнт Дональду Трампу — якія наступныя крокі?Дэмакраты настойваюць на тым, каб Болтан і трое іншых высокапастаўленых асобаў з адміністрацыі прэзыдэнта выступілі на слуханьнях у Сэнаце. Рэспубліканцы — аднапартыйцы прэзыдэнта Трампа прытрымліваюцца пазыцыі, што любое рашэньне адносна паказаньняў сьведак павінна быць прынята пасьля таго, як будуць абвешчаныя уступныя заявы бакоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка хоча пагуляць у старую гульню з новымі гульцамі, — Foreign PolicyЧакаецца, што сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі ў хуткім часе накіруе ў Сэнат ухваленыя Палатай прадстаўнікоў артыкулы імпічмэнту. Гэта дазволіць зрабіць расклад слуханьняў у Сэнаце.