Прэзыдэнтам Харватыі абраны сацыял-дэмакрат Зоран Міланавіч

Зоран Міланавіч

Кандыдат ад апазыцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Харватыі Зоран Міланавіч перамагае ў другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы.

Пасьля падліку галасоў з 80 % выбарчых участкаў, Міланавіч апераджае дзейную прэзыдэнтку, прадстаўніцу кансэрватыўнай Харвацкай дэмакратычнай супольнасьці Калінду Грабар-Кітаравіч амаль на 100 000 галасоў.