Сёньня апоўдні падчас правядзеньня апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі высьветлілі асобу жанчыны, парэшткі якой былі знойдзеныя 2 студзеня 2020 году у рацэ Сьвіслач. Цела загінулай выяўлена. Пра гэта паведаміла прэсавая служба МУС у сваім тэлеграм-канале.
У кватэры аднаго з дамоў, разьмешчаных на вул. Раманаўская Слабада, супрацоўнікі органаў унутраных справаў знайшлі цела 37-гадовай жанчыны, парэшткі якой раней былі знойдзеныя ў рацэ Сьвіслач, удакладняе ў сваім тэлеграм-канале Сьледчы камітэт Беларусі.
Цяпер на месцы здарэньня працуе сьледчая група цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту з прыцягненьнем магчымасьцяў перасоўнай крыміналістычнай лябараторыі ведамства. Праводзіцца агляд, фіксуецца сьледавая карціна супольна з экспэртамі Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў. Выяўляюцца абставіны здарэньня.
Аператыўныя супрацоўнікі МУС працягваюць правядзеньне апэратыўна-вышуковых захадаў, накіраваных на выяўленьне асобы, якая ўчынiла злачынства. Расьсьледаваньне крымінальнай справы працягваецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У цэнтры Менску з ракі дасталі торбу з чалавечымі парэшткаміМіністэрства падзякавала СМІ і неабыякавым грамадзянам, якія адгукнуліся на просьбу, раней апублікаваную ў міліцэйскім тэлеграм-канале, за аказаную дапамогу.
2 студзеня ў менскую міліцыю зьвярнуліся супрацоўнікі камунальнай службы, якія праводзілі ачышчальныя работы ў Сьвіслачы. Яны сказалі, што дасталі з ракі спартовую сумку з парэшткамі канцавінаў чалавека.
Сьледчы камітэт па факце выяўленьня парэштак чалавечага цела распачаў справу на падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэксу (забойства).
3 студзеня стала вядома, што ператрусы двойчы прайшлі ў кватэры юрыста і праваабаронцы Алега Воўчака — яго брат знаёмы з адной са зьніклых у Менску дзяўчат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ў кватэры былога сьледчага і праваабаронцы Алега Воўчака правялі ператрус. ФОТА4 студзеня прэс-служба МУС апісала сумку, у якой былі знойдзеныя парэшткі, і паведаміла, што праваахоўнікі шукаюць відавочцаў, «якія маглі зьвярнуць увагу» на чалавека зь ёй. Акрамя таго, у міліцыю прасілі зьвярнуцца грамадзянаў, якім вядома пра факты невядомага знікненьня жанчын, а таксама калі «іх сваячка, знаёмая або калега беспадстаўна перастала выходзіць на сувязь або ня выйшла на працу», калі ім вядома аб месцах продажу такіх сумак або уладальніках такіх сумак.