У 2019 годзе літоўскія мытнікі спынілі кантрабанду цыгарэт на 26,6 млн эўра, паведамляе Delfi са спасылкай на дадзеныя Мытна-крымінальнай службы Літвы.
Паводле папярэдніх зьвестак ведамства, у 2019 годзе затрымана больш за 8 мільёнаў пачкаў цыгарэт — гэта на чвэрць больш, чым у 2018 і 2017 гадах, калі было затрымана каля 6 млн пачкаў. Пры гэтым, калі ў папярэднія некалькі гадоў большасьць кантрабандных цыгарэт затрымлівалі ўнутры краіны, дык у 2019 годзе — на мяжы зь Беларусьсю.
«Менавіта беларускія цыгарэты складаюць найбольшую долю — 85% ад агульнай колькасьці канфіскаваных мытняй цыгарэт», — канстатуе ведамства.
У 2019 годзе на мяжы зь Беларусьсю было затрымана 53% усіх незаконна правезеных цыгарэт.
Больш буйнымі становяцца і партыі цыгарэт: калі раней кантрабандысты ў адной фуры перавозілі ад 100 да 200 каробак цыгарэт, дык цяпер часта спрабуюць правезьці каля 1000 скрынак", — падкрэсьліваецца ў паведамленьні Мытна-крымінальнай службы Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь стала найбуйнейшай крыніцай нелегальнага тытуню ў РасеіУ 2019 годзе Беларусь таксама стала найбуйнейшай крыніцай нелегальнага тытуню ў Расеі — 36% усяго расейскага рынку нелегальных цыгарэт, згодна з апошнім дасьледаваньнем аналітычнага агенцтва Nielsen.
Рэгулярна канфіскуюць кантрабандныя цыгарэты зь Беларусі ва Ўкраіне, а таксама ў Польшчы. Толькі з чэрвеня па жнівень 2019 году ва Ўкраіне агулам было канфіскавана больш як 11 мільёнаў цыгарэт зь Беларусі, якія перавозіліся з фальшывымі акцызнымі маркамі або зусім бязь іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне расьсьледуюць буйную кантрабанду тытуню зь Беларусі ў Эўразьвяз ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне зьнішчаць 11 мільёнаў кантрабандных беларускіх цыгарэт