Найвышэйшы орган бясьпекі Ірана заявіў у пятніцу, што ЗША будуць прыцягвацца да адказнасьці за забойства камандуючага Іранскімі сіламі Quds Касэма Сулеймані, заявіўшы, што дзеяньні Вашынгтону сталі найгоршай памылкай у рэгіёне.
«Амэрыканскі рэжым будзе несьці адказнасьць за наступствы гэтага злачыннага авантурызму... Гэта была самая вялікая стратэгічная памылка ЗША ў рэгіёне Заходняй Азіі, і Амэрыка ня зможа лёгка пазьбегнуць яе наступстваў», — сказана ў заяве Вярхоўнай Рады нацыянальнай бясьпекі Ірану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран зьбіраецца адпомсьціць ЗША за забойства генэралаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША забілі іранскага генэрала авіяўдарам у Багдадзе