Прычынай стала «акадэмічная непасьпяховасьць». 18-гадовы Г. вучыўся ў Полацкім унівэрсытэце па спэцыяльнасьці «інфармацыйныя тэхналёгіі».
Ва ўнівэрсытэце паведамілі, што Г. не наведваў заняткаў і «страціў сувязь з унівэрсытэтам». Зь ім неаднаразова гутарылі, праводзілі выхаваўчую працу, але гэта не дало вынікаў. Сам Г. тлумачыў сваё нежаданьне наведваць заняткі тым, што «памыліўся з выбарам спэцыяльнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За напад на міліцыянтаў у Верхнядзьвінску затрыманаму пагражае сьмяротнае пакараньнеГ. адлічылі 27 сьнежня 2019 году. На момант нападу, 1 студзеня, ён ужо не зьяўляўся студэнтам.
Сьледчыя высьветлілі, што нападнік у ноч на 1 студзеня спачатку «дзейнічаў з хуліганскіх намераў і груба парушаў грамадзкі парадак» блізу Верхнядзьвінскага аддзяленьня Дэпартамэнту аховы Міністэрства ўнутраных справаў. Дзяжурны паведаміў пра гэта ў міліцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра хлопца, які сьцьвярджае, што напаў на РАУС у ВерхнядзьвінскуУ час затрыманьня хлопец «супраціўляўся і нанёс нажавыя раненьні двум супрацоўнікам органаў унутраных справаў, якія прыбылі на выклік». Цяпер жыцьцю пацярпелых нічога не пагражае.
На тэрыторыі аддзяленьня сьледчыя знайшлі дзьве адзінкі шкляной тары з вадкасьцю, якая пахла, як гаруча-змазачныя матэрыялы, — іх туды кінуў нападнік. Раней у сацсетках паведамлялася, нібы хлопец кінуў у будынак «кактэйль Молатава», але пра пажар у аддзяленьні не паведамлялася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыцьцю двух міліцыянтаў, пацярпелых ад нападу ў Верхнядзьвінску, нішто не пагражае