МТІС замяніў расейскі канал ТНТ на ўкраінскі Kvartal TV

Акторы «Кварталу-95» Яўген Кашавы і Ўладзімер Зяленскі, 2014 год

Kvartal TV стварае студыя «Квартал-95», адным з заснавальнікаў якой быў цяперашні прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі.

«Гэта забаўляльны канал для маладога і актыўнага гледача з добрым пачуцьцём гумару», — гаворыцца на сайце МТІС.

Паводле інфармацыі Tut.by, у Менскіх тэлевізійных інфармацыйных сетак скончылася дамова на трансьляцыю ТНТ.

МТІС — правайдэр інтэрнэту і тэлевізіі з паўмільёнам абанэнтаў у Менску.

ТНТ — расейскі фэдэральны канал, які належыць «Газпрому». Паводле дасьледаваньня Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру, у 2017 годзе гэта быў восьмы паводле папулярнасьці канал у Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі зрабіў незвычайнае навагодняе віншаваньне. ВІДЭА