З нагоды 111 гадоў з дня нараджэньня Сьцяпана Бандэры, аднаго з ідэолягаў і тэарэтыкаў украінскага нацыяналістычнага руху XX стагодзьдзя, ва Ўкраіне адбыліся шэсьці з паходнямі.
Каля тысячы чалавек прайшлі шэсьцем па цэнтры Кіева.
Your browser doesn’t support HTML5
У Львове гадавіну адзначылі вечам каля помніка Бандэру.
«Я штогод сюды прыходжу, таму што Сьцяпан Бандэра — гэта правадыр украінскага народу, падняў Украіну, і яго шануе ўкраінскі народ. Гэта лідэр нацыі», — сказаў адзін з удзельнікаў веча.
Марш з паходнямі адбыўся таксама ў Дняпры.
Сьцяпан Бандэра нарадзіўся 1 студзеня 1909 году. Ён быў адным з аўтараў Акту аднаўленьня Ўкраінскай дзяржавы 30 чэрвеня 1941 году. 5 ліпеня 1941 году акупацыйная нямецкая адміністрацыя ўзяла яго пад хатні арышт. З восені 1941 году яго зьняволілі ў бэрлінскай турме, а з пачатку 1942 да жніўня 1944 году — у канцэнтрацыйным лягеры.
15 кастрычніка 1959 году ў Мюнхене Бандэру забіў стрэлам з цыяністым каліем савецкі агент Багдан Сташынскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры міты пра Бандэру