Папа Рымскі ўдарыў па руцэ жанчыну, якая яго рэзка тузанула. ВІДЭА

Папа Францішак.

Папа Рымскі Францішак ўдарыў па руцэ жанчыну, якая паспрабавала ўтрымаць яго далонь падчас сустрэчы з вернікамі ў Ватыкане. Відэазапіс распаўсюдзіў тэлеканал CBS.

На запісе відаць, як Францішак паціскае рукі некалькім прысутным на плошчы Сьвятога Пятра. Адна жанчына нешта кажа і раптам спрабуе рэзка пацягнуць руку пантыфіка на сябе; той спрабуе вырвацца, пасьля чаго б’е жанчыну далоньню па руцэ. Затым паміж імі стаў ахоўнік.

Пазьней, падчас выступу, пантыфік папрасіў прабачэньня:

«Усе мы нярэдка губляем цярпеньне. Такое бывае і са мной. Я прашу прабачэння за тое, што падаў дрэнны прыклад», — сказаў ён, звяртаючыся да вернікаў.

Напярэдадні новага году Францішак падчас вечаровай службы ў Саборы Сьвятога Пятра заклікаў царкву «кінуцца ў самае пекла» і стаць бліжэй да народу.

Сваю першую службу ў 2020 годзе Папа Рымскі пачаў з асуджэньня гвалту супраць жанчын, заклікаўшы паважаць і ўшаноўваць жаночае цела, а ня класьці яго «на алтар рэклямы, прыбытку і парнаграфіі».