Каротка расказваем зьмест 5 хвіліннага звароту Лукашэнкі да беларусаў.
Лепшыя цытаты:
«Для мільёнаў гараджан, непарыўна зьвязаных з зямлёй сваіх продкаў, 2020-ы стане годам ісьціны. Кожны павінен знайсьці дарогу да сваёй малой радзімы, натхняльнай і якая дае сілы».
«Нядаўна праведзеныя парлямэнцкія выбары зьменіць прэзыдэнцкая кампанія, якая стане яшчэ больш насычанай і яркай у палітычным жыцьці краіны. Разам нам трэба будзе вызначыць свой лёс і будучыню нашай сувэрэннай Беларусі».
«Надыходзячы год стане юбілейным, дваццатым новага, трэцяга тысячагодзьдзя. Сустракаючы яго, мы выразна ўсьведамляем, як імкліва бяжыць час: зусім нядаўна мы радаваліся, што сталі сьведкамі міленіюму, і не заўважылі, што прайшло ўжо цэлых 20 гадоў. Вынікам гэтага актыўнага стваральнага пэрыяду стала пабудова незалежнай, сувэрэннай дзяржавы. Мы гэта зрабілі ўпершыню ў гісторыі».
«У гісторыі беларускага народу, якому не раз даводзілася змагацца за права „людзьмі звацца“. І 2020-й не будзе выключэньнем».
«Так, гэта будзе год цяжкай працы і выпрабаваньняў, перамог і засмучэньняў. Усё, як у звычайным жыцьці. Але як па-іншаму? Бо права самастойна выбудоўваць свой лёс лёгка не даецца».
«Словам, будучы год стане для ўсіх нас часам далейшага станаўленьня і ўмацаваньня беларускай нацыі, захаваньня асноўных рыс ідэнтычнасьці і характару беларусаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што сказаў Лукашэнка ў навагоднім звароце. ВІДЭА